Перайсці да зместу

Аповесць пра Гэндзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аповесць пра Гэндзі
яп.: 源氏物語
Выданне
Жанр цукуры манагатары[d]
Аўтар Мурасакі Сікібу
Мова арыгінала ранняя японская мова[d]
Дата напісання 1010-я
Персанажы Hikaru Genji[d], Kiritsubo Emperor[d], Kiritsubo Consort[d], Lady Fujitsubo[d], Aoi no Ue[d], Reizei Emperor[d], Murasaki[d], Suzaku Emperor[d], Kokiden no nyōgo[d], Oborozukuyo[d], Akashi no Nyūdō[d], Onna San no miya[d], Kashiwagi[d], Kaoru[d], Niōnomiya[d], Yūgao[d], Hanachirusato[d], Ukifune[d], mother of Ukifune[d] і Yūgiri[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Аповесць пра Гэндзі» (яп.: 源氏物語, Гэндзі манагатары) — раман, адзін з найбуйнейшых твораў японскай класічнай літаратуры, напісаны ў эпоху Хэян (пачатак 11 стагоддзя). Аўтарам твора лічыцца Мурасакі Сікібу, дама пры двары імператрыцы Сёсі. «Аповесць пра Гэндзі» лічыцца першым у свеце раманам (варыянты: сучасным раманам, псіхалагічным раманам, альбо першым раманам, прызнаным класічным). Аснову рамана складае біяграфія прынца Гэндзі, пабочнага сына імператара. Сюжэт закальцаваны, што адпавядае канцэпцыі кармы, характэрнай для літаратуры эпохі Хэян, якая знаходзілася пад моцным уплывам будызму.

Структура твора

[правіць | правіць зыходнік]
Ілюстрацыя да Гэндзі-манагатары, прыпісваецца Тоса Міцуокі (1617—1691)

У рамане апісваецца жыццё Хікару Гэндзі, сына японскага імператара, у рамане названага імператар Кірыцуба, і яго малодшай фрэйліны, дамы з Паўлоўніевага павільёна. Па палітычных прычынах імператар пазбаўляе Гэндзі магчымасці атрымаць у спадчыну ўладу, паніжае яго да простага чалавека і дае прозвішча Мінамота, і прынцу даводзіцца дабівацца тытула пры двары. Раман апісвае рамантычныя прыгоды Гэндзі пры двары і адлюстроўвае арыстакратычную супольнасць таго часу.

Усяго твор складаецца з 54 главы, з іх адна не дайшла на нашага часу. Раман падзяляецца на тры часткі:

  • Першыя 33 главы апавядаюць аб жыцці Гэндзі з дзяцінства да сталасці. Гэндзі пазнае каханне, але адпраўляецца ў выгнанне.
  • Главы 34-41: прынц вяртаецца, дасягае магутнасці пры двары, але памірае яго каханая жонка
  • Главы 42-44 вельмі кароткія і апісваюць падзеі пасля смерці Гэндзі.
  • Главы 45-54 апавядаць пра спадчыннікаў прынца: Ніёй, Каору і Укіфунэ.

Глава «Хаванне ў аблоках» пустая і не ўваходзіць у нумарацыю. Існуе два варыянты, чаму так[1]:

  • Скрутак не дайшоў да нашага часу.
  • Мурасакі Сікібу спецыяльна пакінула толькі назву, бо ёй было занадта сумна апавядаць пра смерць героя.
Глава Арыгінальная назва На англійскай (паводле Royall Tyler) Пераклад
1 Кірыцуба (яп.: 桐壺) The Paulownia Pavilion Паўлоўніевы павільён
2 Хахакігі (яп.: 帚木) The Broom-Tree Дрэва-мятла
3 Уцусэмі (яп.: 空蝉) The Cicada Shell Шкарлупіна цыкады
4 Югаа (яп.: 夕顔) The Twilight Beauty Вечаровая прывабнасць
5 Вакамурасакі (яп.: 若紫) Young Murasaki Маладая Мурасакі
6 Суэцумухана (яп.: 末摘花) The Safflower Шафран
7 Мамідзі-но га (яп.: 紅葉賀) Beneath the Autumn Leaves Свята асенняга лісця
8 Хана-но эн (яп.: 花宴) Under the Cherry Blossoms Пад вішнёвымі кветкамі
9 Аой (яп.: ) Heart-to-Heart Ад сэрдца да сэрдца
10 Сакакі (яп.: ) The Green Branch Зялёная галіна
11 Ханацірусата (яп.: 花散里) Falling Flowers Сад, дзе ападаюць кветкі
12 Сума (яп.: 須磨) Exile to Suma Выгнанне ў Суму
13 Акасі (яп.: 明石) Akashi Акасі
14 Міацукусі (яп.: 澪標) Channel Buoys Каля ўзбярэжных буйкоў
15 Ёмагіў (яп.: 蓬生) A Waste of Weeds Марнаванне зёлак
16 Сэкія (яп.: 関屋) At the Pass Каля заставы
17 Эавасэ (яп.: 絵合) The Picture Contest Параўнанне карцін
18 Мацукадзэ (яп.: 松風) Wind in the Pines Вецер у хвоях
19 Усугумо (яп.: 薄雲) Wisps of Cloud Тонкія аблокі
20 Асагао (яп.: 朝顔) The Bluebell Сіні званочак
21 Отомэ (яп.: 乙女) The Maidens Дзяўчыны
22 Тамакадзура (яп.: 玉鬘) The Tendril Wreath Вянок з тонкіх траў
23 Хацунэ (яп.: 初音) The Warbler's First Song Першая песня чаротаўкі
24 Кацё (яп.: 胡蝶) Butterflies Матылькі
25 Хатару (яп.: ) The Fireflies Светлякі
26 Токанацу (яп.: 常夏) Wild Carnation Дзікія гваздзікі
27 Кагарыбі (яп.: 篝火) The Cressets Начныя агні
28 Навакі (яп.: 野分) The Typhoon Тайфун
29 Міюкі (яп.: 行幸) The Royal Outing Выезд правіцеля
30 Фудзібакама (яп.: 藤袴) Purple Trousers Ліловыя шаравары
31 Макібасіра (яп.: 真木柱) The Cypress Pillar Кіпарысавая калона
32 Мумэ-га э (яп.: 梅枝) The Plum Tree Branch Галінка слівавага дрэва
33 Фудзіўраба (яп.: 藤裏葉) New Wisteria Leaves Свежае лісце гліцыній
34 Вакана (-дзё) (яп.: 若菜 上) Spring Shoots I Першая зелень I
35 Вакана (-гэ) (яп.: 若菜 下) Spring Shoots II Першая зелень II
36 Касівагі (яп.: 柏木) The Oak Tree Дубовае дрэва
37 Ёкобуэ (яп.: 横笛) The Flute Флейта
38 Судзумусі (яп.: 鈴虫) The Bell Cricket Цвыркун-званочак
39 Югіры (яп.: 夕霧) Evening Mist Вечаровы туман
40 Міноры (яп.: 御法) The Law Закон
41 Маборасі (яп.: ) The Seer Празорца
Кумогакурэ (яп.: 雲隠) Vanished into the Clouds Хаванне ў аблоках
42 Ніоўмія (яп.: 匂宮) The Fragrant Prince Духмяны прынц
43 Кобай (яп.: 紅梅) Red Plum Blossoms Кветкі чырвонай слівы
44 Такэкава (яп.: 竹河) Bamboo River Бамбукавая рака
45 Хасіхімэ (яп.: 橋姫) The Maiden of the Bridge Дзева мосту
46 Сіігамота (яп.: 椎本) Beneath the Oak Пад дубам
47 Агэмакі (яп.: 総角) Trefoil Knots Трайныя вузлы
48 Саварабі (яп.: 早蕨) Early Ferns Парасткі папаратніка
49 Ядарыгі (яп.: 宿木) The Ivy Плюшч
50 Адзумая (яп.: 東屋) The Eastern Cottage Усходняя альтанка
51 Укіфунэ (яп.: 浮舟) A Boat upon the Waters Лодка на хвалях
52 Кагэро (яп.: 蜻蛉) The Mayfly Аўсянік
53 Тэнараі (яп.: 手習) Practising Calligraphy Практыкаванне каліграфіі
54 Юмэ-но Укіхасі (яп.: 夢浮橋) The Floating Bridge of Dreams Плавучы мост мар

Зноскі